5 траўня 2024, Нядзеля, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаванае відэа моманту трапляння расейскай ракеты ў ГЦ у Крэменчугу

5
Апублікаванае відэа моманту трапляння расейскай ракеты ў ГЦ у Крэменчугу

Прэзідэнт Украіны прыгразіў адказнасцю расейскім прапагандыстам, якія хлусяць пра гэты напад.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паказаў доказ расейскага ракетнага ўдару па ТРЦ у Крэменчугу.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на зварот прэзідэнта Украіны.

Зяленскі прыгразіў адказнасцю расейскім прапагандыстам, якія хлусяць пра гэты напад.

І як пацвярджэнне, Зяленскі паказаў відэа моманту прылёту. На відэа бачна, як ракета дакладна трапляе ў гандлёвы цэнтр.

"Каб ніхто не адважваўся падманваць. Расейская ракета мэтанакіравана ўдарыла менавіта па гэтым аб'екце", – заявіў Зяленскі.

Ён зазначыў, што расейцы хацелі забіць як мага больш людзей у мірным горадзе.

"За гэты акт дзяржаўнага тэрарызму, як і за ўсе астатнія, Расея будзе адказваць. На полі бою ва Украіне, узмацненнем санкцый і абавязкова – у трыбунале", – сказаў прэзідэнт.

На стан вечару 28 чэрвеня агульная колькасць расейскіх ракетаў, якія ўдарылі па нашых гарадах, – ужо 2811, паведаміў Зяленскі.

Нагадаем, 27 чэрвеня стала вядома, што расейскія войскі нанеслі ракетны ўдар па Крэменчугу.

Пазней сакратар РНБА Аляксей Данілаў расказаў, што расейцы выпусцілі дзве ракеты па Крэменчугу пры дапамозе самалётаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках