11 траўня 2024, Субота, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі экспэрт: Лукашэнка можа выкарыстоўваць як шчыт Ровенскую АЭС

5
Украінскі экспэрт: Лукашэнка можа выкарыстоўваць як шчыт Ровенскую АЭС

Яна знаходзіцца на магчымым кірунку ўдару беларускіх войскаў.

Cудырэктар праграм замежнай палітыкі і бяспекі ўкраінскага "Цэнтра Разумкова" Аляксей Мельнік у эфіры марафону "FreeДОМ" на тэлеканале UA расказаў, чаго чакаць украінцам ад Лукашэнкі:

- Беларусь адна з нямногіх краін, якія падтрымліваюць расейскую агрэсію супраць Украіны на палітычным узроўні. Акрамя таго, адзіная краіна ў свеце, якая надае практычную падтрымку. Нацысцкая Нямеччына, у свой час, мела дзясятак надзейных хаўруснікаў. Гэта сведчыць аб настроях у свеце на сёння. У Лукашэнкі дылема. Ён хоча захаваць свой рэжым, які захістаўся пасля нелегітымных выбараў. Існуе метад, які выкарыстоўваецца таталітарнымі або аўтарытарнымі лідарамі падобнымі да Лукашэнкі. Гэта адцягненне ўвагі ад унутраных праблем на замежныя пагрозы - уцягванне ў замежную вайну. Так, Лукашэнка можа паспрабаваць прадоўжыць агонію свайго рэжыму.

З іншага боку такі крок можа паскорыць працэсы ўнутрыпалітычнай дэстабілізацыі, пратэстаў унутры Беларусі, улічваючы настроі ў беларускім грамадстве, якія пераважна антываенныя. У кожным выпадку, увядзенне беларускіх войскаў - гэта сур'ёзны ўдар па Украіне. Менавіта на беларускім кірунку знаходзіцца яшчэ адзін крытычна важны аб'ект - Ровенская атамная станцыя. Не выключана, што ў выпадку нападу з боку Беларусі, гэтая станцыя можа быць скарыстаная як шчыт, гэта адбываецца ў Энэргадары і гэта было ў раёне Чарнобыля. Гэта сур'ёзная пагроза нават пры тым, што вайсковы патэнцыял Беларусі ацэньваецца як сціплы ў параўнанні з расейскім.

- На што спадзяецца Лукашэнка, улічваючы яго суўдзел у ваенных злачынствах? Бо з Беларусі ўзнімаюцца самалёты, якія бамбуюць украінскую тэрыторыю.

- Растлумачыць з пункту гледжання разумнага сэнсу - цяжка. Цяпер сітуацыя змянілася, Лукашэнку ніхто не верыць. Заявы наконт згоды Беларусі на размяшчэнне расейскай ядзернай зброі на сваёй тэрыторыі парушаюць шэраг міжнародных пагадненняў аб кантролі за нераспаўсюджаннем ядзернай зброі. Расея можа гэта зрабіць - будзе абвешчаная мадэрнізацыя беларускіх самалётаў. Факт таго, што ў Беларусі ёсць ядзерная зброя, спрацуе на дэстабілізацыю і далейшую эскалацыю вайны РФ супраць Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках