4 траўня 2024, Субота, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яшчэ ніводнага не звольнілі»: Жонка акупанта параіла мужу ўцякаць дадому

«Яшчэ ніводнага не звольнілі»: Жонка акупанта параіла мужу ўцякаць дадому

Відэа з тэлефона захопніка, які трапіў у палон.

Чарговы расейскі акупант патрапіў у палон да ваяроў Узброеных сілаў Украіны. Жонка ваеннага злачынца незадоўга да гэтага раіла яму вярнуцца дадому.

Пра гэта жанчына казала мужу ў аўдыяпаведамленнях. Адпаведнае відэа апублікавалі ў Telegram-канале "Supernova+".

Расейка адзначала, што акупанты, якія вярнуліся з Украіны на радзіму, спакойнай ходзяць па вуліцах і нават "шпацыруюць і весяляцца", а не працуюць.

"Тыя, хто прыехалі, хлопцы, яшчэ ніводнага не звольнілі. Ніводнага. У адпачынкі ўсе пайшлі, на рэабілітацыю", – сказала яна.

Паводле словаў жонкі расейскага вайскоўца, акупантам "кажуць адно", а ў РФ адбываецца зусім іншае. Відавочна, размова ідзе пра тое, што вайскоўцам краіны-агрэсаркі пагражаюць звальненнямі і дрэнным стаўленнем за адмову ваяваць ва Украіне, але насамрэч "ніводнага яшчэ не загнобілі".

Відэа змяшчае нецэнзурную лексіку, 18+!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках