6 траўня 2024, панядзелак, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі могуць пачаць выкарыстоўваць кубінскія вакцыны супраць COVID-19

8
У Беларусі могуць пачаць выкарыстоўваць кубінскія вакцыны супраць COVID-19

Гэтая вакцына яшчэ не ўхваленая САЗ.

Дырэктар менскага Цэнтра экспертызаў і выпрабаванняў у ахове здароўя Дзмітрый Грынько ў панядзелак сустрэўся з амбасадарам Рэспублікі Куба ў Беларусі Сант'яга Перэсам Бенітэсам. Асноўнай тэмай перамоваў было пытанне пра перспектывы ўжывання ў Беларусі вакцынаў ад каранавірусу вытворчасці Кубы, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Гаворка ідзе пра вакцыны і Soberana Plus (бустар), якія распрацаваныя Інстытутам вакцынаў Фінлея і вырабляюцца прадпрыемствам BIOCEN.

Грынько і Бенітэс таксама абмяркоўвалі супрацоўніцтва ў сферы абарачэння лекаў і медвырабаў, магчымасць лакалізацыі фармвытворчасцяў.

Вакцыны "Саберана" (ад гішпанскага "суверэнная") на Кубе дазволеныя да ўжывання ў дарослых і дзяцей з трох гадоў (праводзіліся клінічныя выпрабаванні з удзелам 318 дзяцей). Таксама вакцына дазволеная ў Венесуэле, Нікарагуа і Іране (там яна вырабляецца пад назвай PastoCoVac). На трэцяй фазе клінічных выпрабаванняў у Іране вакцына, пры ўмове ўвядзення дзвюх дозаў і бустара, паказала 67 адсоткаў эфектыўнасці супраць сімптомаў COVID-19 і 96,5 адсотка эфектыўнасці супраць шпіталізацыі і цяжкай формы хваробы. Гэтая вакцына яшчэ не ўхваленая САЗ – зрэшты, як і расейскі «Спадарожнік V».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках