4 траўня 2024, Субота, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідуць лютыя баі за Лісічанск

3
Ідуць лютыя баі за Лісічанск

Вораг безвынікова спрабуе ачапіць украінскіх вайскоўцаў.

Паміж УСУ і войскамі РФ ідуць лютыя баі за Лісічанск. Расейскія войскі атакуюць і ўтрымліваюць частку Лісічанскага нафтаперапрацоўчага завода, у горадзе знішчаюць дом за домам.

Пра гэта паведамляе кіраўнік Луганскай АА Сяргей Гайдай.

"Вораг безвынікова спрабуе ачапіць украінскіх вайскоўцаў, атакуючы Лісічанск з поўдня і захаду. Не атрымліваецца ў расейцаў захапіць і аўтадарогу, якая дае злучэнне з Бахмутам. Жыхары Лісічанска амаль кругласутачна знаходзяцца ў скляпах і дамах. Абстрэлы горада вельмі моцныя", – адзначыў ён.

Паводле ягонай інфармацыі, у Лісічанску шмат загаранняў жылога фонду і інфраструктурных аб'ектаў. Акрамя дамоў, полымем былі ахопленыя і два гандлёвыя цэнтры, у адным з якіх выгарала адразу тры паверхі.

Як паведаміў кіраўнік АВА, ад магутнага агню расейцаў пацярпелі таксама Белагораўка і Ваўчаяраўка.

"Акрамя таго, расейцы правялі штурмавыя дзеянні ў раёнах Тапалёўкі і паўночнай часткі Ваўчаяраўкі і Маларазанцавага, часткова маюць поспех, утрымліваюць пад агнявым кантролем адрэзак дарогі Тапалёўка – Лісічанск. У той самы час наступ ворага ў напрамку Ласкутоўка – Лісічанскі жалацінавы завод украінскія ваяры спынілі і прымусілі адысці", – дадаў Гайдай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках