4 траўня 2024, Субота, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны эксперт расказаў, што адбываецца ў ваенкаматах Беларусі

13
Ваенны эксперт расказаў, што адбываецца ў ваенкаматах Беларусі

Лукашэнка рыхтуе краіну да мабілізацыі?

Трэніроўкі і вучэнні з ваеннымі камісарыятамі ў Беларусі ідуць рэгулярна, піша ваенны эксперт Ягор Лебядок.

У перыяд з 4 да 15 красавіка праходзіла комплексная праверка ваенных камісарыятаў Менскай вобласці з мэтай ацэнкі ўзроўню ваенна-мабілізацыйнай і ўлікова-прызыўной працы. У траўні 2022 года ў ваенных камісарыятах Берасцейскай вобласці праведзеныя пазапланавыя заняткі ў працы пунктаў апавяшчэння ў сельскіх саветах, праверка мабілізацыйнай гатоўнасці шэрагу арганізацый да вылучэння транспартных сродкаў у перыяд мабілізацыі і ў ваенны час, праверка вядзення воінскага ўліку ў арганізацыях.

Тады ж у ваенных камісарыятах Менскай вобласці прайшла супольная штабная трэніроўка. Адзін з этапаў трэніроўкі – парадак набору грамадзянаў і падачы транспартных сродкаў на пункты збору. 17–18 траўня падчас мабілізацыйнай трэніроўкі з ваеннымі камісарыятамі Менскай вобласці праводзіўся кантроль гатоўнасці арганізацый да аднаўлення разбураных адрэзкаў дарог, разгорнутыя два пасты рэгулявання і пункт тэхнічнага прыкрыцця.

7 чэрвеня Міністэрства абароны паведаміла пра пачатак заняткаў у баявой гатоўнасці, якія закранулі і ваенкаматы. З 6 да 11 чэрвеня ў шэрагу ваенкаматаў Берасцейскай вобласці прайшлі заняткі мабілізацыйнай і баявой гатоўнасці, праведзеныя трэніроўкі ў арганізацыі атрымання (выдачы) матэрыяльных сродкаў для мабілізацыйных нарадаў з арсеналаў, базаў, складоў і іншых воінскіх частак, праведзеная трэніроўка з практычнай адпрацоўкай задачаў апавяшчэння ваеннаабавязаных, праведзены занятак з першачарговымі пасыльнымі аб парадку апавяшчэння асабовага складу ваеннага камісарыята. У ваенкамаце Берасця і Берасцейскага раёна праведзеныя практычныя заняткі са складам адміністрацыі ППЗВ (пункты папярэдняга збору ваеннаабавязаных), разгортванне пунктаў прыёму тэхнікі, праведзеная кантрольная яўка ваеннаабавязаных.

У ваенкаматах Менскай вобласці такія вучэнні пачаліся яшчэ 2 чэрвеня. Сярод іншага, практычныя трэніроўкі з адміністрацыяй аб'ектаў базы правядзення мабілізацыі, практычна адпрацаваныя пытанні пераводу ваенных камісарыятаў з мірнага на ваенны час, праведзеныя заняткі з ваеннаабавязанымі, прызначанымі ў склад ваенных камісарыятаў, адпрацаваныя пытанні аховы і абароны пунктаў кіравання.

Аналагічныя вучэнні з ваеннымі камісарыятамі, якія праходзяць цяпер у Гомельскай вобласці, год таму праходзілі ў Магілёўскай вобласці, хоць з іх планавасцю ёсць пытанні. У ходзе цяперашніх вучэнняў, у адрозненне ад праведзеных у іншых абласцях, не прадугледжаная адпраўка ваеннаабавязаных у воінскія часці. Прызваныя ў ваенныя камісарыяты на навучальныя зборы ваеннаабавязаныя будуць даўкамплектоўваць штат ваенкаматаў. У 17 раённых ваенкаматаў Гомельскай вобласці плануецца набраць усяго 114 чалавек, у ваенкамат Гомеля і Гомельскай вобласці – 119.

У ходзе вучэння прадугледжанае выкананне ваеннымі камісарыятамі мерапрыемстваў у апавяшчэнні і прыбыцці ваеннаабавязаных на пункты адпраўкі ў воінскія часці. Пасля фармавання адпаведных камандаў ваеннаабавязаныя будуць адпраўленыя на месцы жыхарства, такім чынам будзе праверанае пытанне кантрольнага апавяшчэння.

Для правядзення апавяшчэння і збору ваеннаабавязаных на пунктах адпраўкі будуць разгорнутыя адпаведныя пункты апавяшчэння і збору. Для стварэння абстаноўкі, набліжанай да рэальнай, у ходзе вучэння спланаваны ўдзел падраздзяленняў сілаў спецыяльных аперацый УС Беларусі, гэта значыць будзе правярацца праца ваенкамата ва ўмовах дзеяння ДРГ.

У Жлобінскім раёне з 28 чэрвеня да 16 ліпеня запланаваныя ваенныя зборы з ваеннаабавязанымі, прызначанымі ў тэрытарыяльныя войскі. У перыяд вучэнняў будзе абмежаваны рух па асобных тэрыторыях, якія прылягаюць да аб'ектаў УС. Акрамя таго, запланаваныя мерапрыемствы агнявой падрыхтоўкі на стрэльбішчах, размешчаных у Гомельскай вобласці.

Вучэнні ў Гомельскай вобласці шмат у чым паўтараюць вучэнні і трэніроўкі ў іншых абласцях і не з'яўляюцца правядзеннем “схаванай мабілізацыі”. Усе яны накіраваныя на адпрацоўку дзеянняў для правядзення мабілізацыі, у выпадку яе неабходнасці, за максімальна кароткія тэрміны і найбольш эфектыўна. Паводле словаў Лукашэнкі, яе можна правесці за 2-3 дні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках