4 траўня 2024, Субота, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія «рэйкавыя партызаны» спынілі рух па Транссібірскай магістралі

8
Расейскія «рэйкавыя партызаны» спынілі рух па Транссібірскай магістралі

У Амурскай вобласці РФ пусцілі пад адхон 19 вагонаў грузавога цягніка.

У Амурскай вобласці 29 чэрвеня 19 вагонаў грузавога цягніка сышлі з рэек. У выніку здарэння рух па Транссібірскай магістралі давялося часова спыніць. Пра сваю датычнасць да здарэння заявіла група антываенных актывістаў «Останови вагоны».

У Скаварадзінскім раёне Амурскай вобласці 29 чэрвеня адбылася буйная чыгуначная аварыя: 14 грузавых вагонаў сышлі з рэек.

«У выніку здарэння быў парушаны габарыт суседняга шляху, пашкоджаная апора кантактнай сеткі. Рух цягнікоў па адрэзку быў часова прыпынены. Пацярпелых няма, пагрозы экалогіі няма», – паведамілі ў РЧ.

Як напісалі РІА «Новости», праз аварыю давялося перакрыць рух на Транссібірскай магістралі, быў затрыманы цягнік Масква – Уладзівасток.

Пацярпелі і мясцовыя пасажырскія зносіны. У ліквідацыі наступстваў аварыі ўдзельнічалі 330 супрацоўнікаў магістралі і шмат тэхнікі з суседніх станцый. Поўнасцю аднавіць рух здолелі на наступны дзень.

Як інфармавала Забайкальская чыгунка, прычыны здарэння высвятляюцца.

Між тым адказнасць за тое, што адбылося, узяла на сябе група антываенных актывістаў «Спыні вагоны».

«Мы, натуральна, не ідыёты, і разумеем, што гэты прыпынак часовы, – пішуць яны ў сваім тэлеграм-канале. – Але ён вельмі знакавы. Знакавы, таму што дэманструе моц чыгуначнага супраціву».

Актывісты сцвярджаюць, што іх становіцца ўсё больш, а іхняя галоўная мэта – спыніць вайну:

«Расейскаму падполлю спатрэбілася шмат часу, каб разгайдацца, гэта праўда. Але мы павінны, мы проста абавязаныя спыніць вайну, развязаную пуцінскай хеўрай. Таму што словы "мы супраць вайны", не падмацаваныя дзеяннямі, не значаць нічога».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках