4 траўня 2024, Субота, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбываецца на рынку працы ў рэгіёнах?

9
Што адбываецца на рынку працы ў рэгіёнах?

У Баранавічах шукаюць загадчыка аддзялення з вышэйшай медычнай адукацыяй на заробак $191.

На 1 ліпеня ў базе звестак Дзяржаўнай службы занятасці ў Баранавічах налічвалася 1 825 вакансій - на 91 больш, чым месяц таму. Што адбываецца на рынку працы ў Баранавічах - у аглядзе intex-press.by.

Вакансіі з самым нізкім заробкам

Ад 490 рублёў

Блізу 20 прапаноў аб рабоце з такой заплатай змяшчаецца ў базе звестак Дзяржаўнай службы занятасці, і ўсе яны - для медыцынскіх работнікаў. Пры гэтым практычна аднолькавыя грошы прапануюць санітаркам без адукацыі і загадчыкам аддзяленняў з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. Максімальныя заробкі пазначаны нізкія: не вышэйшыя за 620 рублёў.

Ад 485 рублёў

У чатырох вакансій у Баранавічах пазначаны такі стартавы заробак. У асноўным, гэта прапановы для прыбіральшчыц і дворнікаў. Пры гэтым максімум, на які могуць разлічваць тыя, хто хоча заняць гэтыя месцы, – 550 рублёў «бруднымі».

484,94 - 750 рублёў

Гэтыя грошы можна зарабіць, уладкаваўшыся дарожным працоўным у адную з рамонтных упраў. Ад кандыдата патрабуюць наяўнасць прафесійна-тэхнічнай адукацыі і пасведчання кіроўцы катэгорыі В з правам найму.

Ад 481 рубля

Такі заробак прапануюць шмат дзе і шмат каму. У спісе прапаноў: працоўныя, повары, санітаркі, педагогі. Максімальную заплату, якую прапануюць на гэтых вакансіях – 1 200 рублёў. Гэтыя грошы можна зарабіць, працуючы зборшчыкам абутку на адной з баранавіцкіх фабрык.

Ад 480,96 рубля

На афіцыйны мінімальны заробак у Баранавічах - блізу 20 вакансій. Прапановы розныя - ад дворнікаў і прыбіральшчыц памяшканняў да настаўніка-дэфектолага. «Мяжа» ў заробку на такіх вакансіях - 530 рублёў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках