Намеснік камандзіра палка Каліноўскага: Калі войскі Лукашэнкі пяройдуць украінскую мяжу, мы першымі іх сустрэнем
16- 23.07.2022, 22:00
- 16,558
![Намеснік камандзіра палка Каліноўскага: Калі войскі Лукашэнкі пяройдуць украінскую мяжу, мы першымі іх сустрэнем](https://i.c97.org/ai/469513/aux-head-1653551507-20220526_pagonya_360.jpg)
Беларускія добраахвотнікі гатовы да любога сцэнару.
Пра гэта намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук заявіў украінскаму блогеру Яўгену Мачалаву:
«У выпадку, калі войскі Лукашэнкі пяройдуць украінскую мяжу - мы папросім кіраўніцтва Украіны, каб нас (полк Каліноўскага - заўв.) паставілі першымі іх сустракаць».