8 траўня 2024, Серада, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія партызаны звярнуліся да вайскоўцаў

25
Беларускія партызаны звярнуліся да вайскоўцаў

Выбірай, пакуль можаш.

Беларускія партызаны звярнуліся да вайскоўцаў рэгулярнага войска Беларусі:

«У любы момант дыктатар можа адправіць кожнага з вас на смерць. Паміраць паедзе не ГУБАЗіК, АМАП ці СТСТ МУС. Паміраць за амбіцыі старога дзеда паедзеш ты. І гэта тваёй сям'і давядзецца з табой развітвацца.

Украінцы змагаюцца і будуць змагацца за кожны метр сваёй зямлі. Думаеш, вернешся жывым? Нават калі так, ты ведаеш - рэжым дажывае апошняе. А мы ведаем усё пра вайскоўцаў в/ч 89417, 52287, 92616, 33933, 5733 і інш. Ведаем усё пра сем'і, кватэры, аўта, хаты.

Мы не забудзем, не прабачым, не зразумеем. У выпадку ўдзелу вайскоўцаў Беларусі ў вайне супраць Украіны ўсе гэтыя звесткі будуць абнародаваны. Ты не вернешся на Радзіму героем. Кожны будзе ведаць тваю ганьбу і ўсю тваю сям'ю. А пасля звяржэння рэжыму цябе чакае вайсковы суд.

Выбірай, пакуль можаш. З першым жа крокам на чужую зямлю шлях да выратавання ў цябе адзін - перайсці на бок палка Каліноўскага і разам з іншымі свабоднымі людзьмі змагацца супраць ваенных злачынцаў».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках