11 траўня 2024, Субота, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі затрымалі сухагруз з украінскім збожжам

6
У Турцыі затрымалі сухагруз з украінскім збожжам

Груз рухаўся пад сцягам РФ.

Карабель Жыбек Жалі пад расейскім сцягам, які вывозіць украінскае збожжа з порта Бярдзянска, цяпер затрыманы мытнымі органамі Турцыі і стаіць на ўваходзе ў порт.

Пра гэта паведаміў амбасадар Украіны ў Турцыі Васіль Баднар, піша «Новое время».

Адзначаецца, што цяпер Украіна наладзіла поўнае супрацоўніцтва з турэцкім бокам для развязання гэтага пытання, якое плануецца абмеркаваць у панядзелак, 4 чэрвеня.

"Запыт Генеральнай пракуратуры перададзены, і мы спадзяемся, што карабель арыштуюць, маёмасць канфіскуюць і змусяць да адказнасці ўсіх, хто мае дачыненне да гэтай угоды", – адзначыў ён.

Паводле словаў Боднара, гэта першы карабель, які спрабаваў выкарыстоўваць часова акупаваны порт Бярдзянска.

"Гэта спроба фактычна прабіць калідор для выхаду з акупаваных партоў", – дадаў амбасадар.

Таксама следчыя дзеянні ў Турцыі адбываюцца ў дачыненні да караблёў, якія выходзяць з партоў Крыма са сфальсіфікаванымі расейскімі дакументамі. Акрамя таго, украінскі бок настойвае на аналізе выкрадзенага РФ збожжа, каб увогуле спыніць ягоную дастаўку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках