5 траўня 2024, Нядзеля, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарады Беларусі актыўна братаюцца з расейскімі на фоне разрыву пагадненняў з Украінай

28
Гарады Беларусі актыўна братаюцца з расейскімі на фоне разрыву пагадненняў з Украінай

Пяць за тыдзень.

Новым пабрацімам Менска стаў расейскі Екацярынбург. Пагадненне аб укладанні пабрацімскіх сувязяў было падпісана 5 ліпеня на пляцоўцы Міжнароднай прамысловай выставы «Інапрам-2022», паведамляе ТАСС. Гэтае пятае «пабрацімства» беларускіх гарадоў з расейскімі за тыдзень.

- Сёння, напэўна, у нашых няпростых умовах, у якіх мы жывем, Беларусь як ніколі нам блізкая. […] Менск – горад высокатэхналагічны. […] Нас сёння вельмі шмат што звязвае, — сказаў мэр Екацярынбурга Аляксей Арлоў.

Пабрацімства Екацярынбурга і Менска - не адзіная падобная навіна за апошні час. Толькі за тыдзень яшчэ чатыры беларускія гарады падпісалі пагадненні аб пабрацімстве з расейскімі: Омск стаў пабрацімам Магілёва, Самара - Берасця, Мінусінск (Краснаярскі край) - горада Іўе, у беларускага Светлагорска будзе пабрацім-цёзка - Светлагорск Калінінградскай вобласці.

Крыху раней Кузнецк Пензенскай вобласці стаў пабрацімам Баранавічаў, у красавіку Цвер «параднілася» з Воршай.

Менш за месяц таму, нагадаем, Менск перастаў быць горадам-пабрацімам Кіева — пагадненне было разарванае з ініцыятывы ўкраінскага боку, бо Беларусь стала суўдзельніцай вайны Расеі супраць Украіны, тлумачыў мэр Кіева Віталь Клічко.

З пачатку вайны шэраг украінскіх гарадоў разарвалі пагадненні з беларускімі гарадамі Мікалаеў з Магілёвам і Браславам, Паўднёвы з Магілёвам, Палтава і Нававалынск з Баранавічамі, Луцк з Берасцем, Ковель з Пінскам, Канеў з Кобрынам, Крывы Рог і Шостка з Жодзіна, Міргарад з Рэчыцай і Смалявічамі, Наваград-Валынскі з Рагачовым.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках