15 траўня 2024, Серада, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці пяцярых дзяцей з Гародні асудзілі на тры гады «хатняй хіміі»

3
Маці пяцярых дзяцей з Гародні асудзілі на тры гады «хатняй хіміі»
ІНА ШЫРОКАЯ

Да гэтага яна правяла ў СІЗА 145 дзён.

Суд Ленінскага раёна Менска вынес прысуд 45-гадовай палітзняволенай жыхарцы Гародні Іне Шырокай. За ўдзел у пратэстах паводле артыкула 342 КК ёй далі тры гады "хатняй хіміі", паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна"/a>. Гэта значыць, што жанчыну вызвалілі ў залі суда. Да гэтага маці пяцярых дзяцей правяла ў СІЗА 145 дзён.

Гісторыя Іны Шырокай стала вядома восенню 2020 года пасля публікацый у СМІ. Гарадзенка працавала загадчыцай кавярні "Хотфікс" і, як расказвала яна сама, не цікавілася палітыкай, нават галасавала на выбарах 9 жніўня за Аляксандра Лукашэнку. Аднак увечары таго ж дня яе 18-гадовага сына ў цэнтры Гародні затрымаў і збіў АМАП. Знайсці яго здолелі толькі дзякуючы дачцэ, якая валанцёрыла на Акрэсціна, праз тры дні хлопца адпусцілі з мноствам пашкоджанняў. Заява ў міліцыю не дала ніякіх вынікаў.

Пасля гэтага Іна змяніла сваё меркаванне і стала хадзіць на ўсе акцыі пратэсту. Увечары перад візітам Лукашэнкі ў Гародню, 21 жніўня, яна выставіла на ганак кавярні белыя і чырвоныя свечкі. Пасля гэтага яе звольнілі. Сына звольнілі яшчэ раней – праз "прагулы" ў тыя тры дні, што ён быў за кратамі.

Пасля гэтага жанчына на час пераязджала ў Менск, стажыравалася ў сетцы піцэрняў, потым вярнулася працаваць у Гародню. Раніцай 6 красавіка 2022 года да яе прыйшлі сілавікі і сказалі проста, што затрымліваюць "за падзеі 2020-га". Іну забралі ў СІЗА, пакінуўшы дома траіх няпоўнагадовых дзяцей.

На судзе жанчына прызнала сваю віну ва ўдзеле ў акцыях пратэсту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках