11 траўня 2024, Субота, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх таксістаў абкладуць новым падаткам

15
Беларускіх таксістаў абкладуць новым падаткам

А сабраныя грошы пойдуць на прапагандыстаў.

Агрэгатары таксі павінны плаціць за налепкі на кузавах машын. Гэта лічыцца рэкламнай дзейнасцю, растлумачылі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

У ведамстве мяркуюць, што надпіс "Яндэкс" ці Uber на кузавах машын "з'яўляецца размяшчэннем (распаўсюджваннем) рэкламы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". А яно падпадае пад указ аб рэкламным зборы, які быў прыняты ў сакавіку 2022 года.

Нагадаем, гэтым указам устанаўліваецца збор за размяшчэнне рэкламы: ён будзе складаць 10% ад кошту рэкламных паслуг пры размяшчэнні вонкавай рэкламы і рэкламы на транспарце і пойдзе на падтрымку лукашэнкаўскіх прапагандыстаў.

Больш за тое, калі ўладальнік брэнда - замежная кампанія (а “Яндэкс” і Uber такімі і з'яўляюцца), то для размяшчэння гандлёвых знакаў таксі патрэбная дамова з рэкламным агенцтвам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках