Контрнаступ УСУ: названы яшчэ адзін накірунак для магчымай атакі
5- 10.08.2022, 17:11
- 10,364
Падраздзяленні акупантаў знясіленыя і просяць аб ратацыі і даўкамплектацыі.
Пакуль Расея сцягвае сілы на поўдзень, на Ізюмскім кірунку ў Харкаўскай вобласці ўзнікаюць спрыяльныя ўмовы для контрнаступу Узброеных сіл Украіны.
Такое меркаванне выказаў кіраўнік Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў, вайсковы экспэрт Аляксандр Мусіенка ў эфіры 24 канала.
«Для ўкраінскіх сіл з'яўляюцца магчымасці на Ізюмскім накірунку. І гэта становіцца прыкметна, як там асцярожна адкусваюць па кавалачку ўкраінскай зямлі, якая была часова акупаваная, і адсоўваюць пазіцыі ворага», - заявіў ён.
З ягоных слоў, на гэтым накірунку падраздзяленні акупантаў знясіленыя і просяць аб ратацыі і даўкамплектацыі.
Таксама Мусіенка адзначыў, што УСУ змаглі пераламаць сітуацыю на фронце, і цяпер могуць навязваць ворагу свой сцэнар вядзення баявых дзеянняў.