11 траўня 2024, Субота, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камунарка» змяніла бела-чырвоны дызайн цукерак

32
«Камунарка» змяніла бела-чырвоны дызайн цукерак

Лукашыстам колюць вочы нацыянальныя колеры.

Набор цукерак "Жадаю вам" вырабу беларускай "Камунаркі" раней быў выкананы ў чырвона-белых колерах, а цяпер афармленне памянялася на бела-бэзавае. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал "Беларусь галаўнога мозгу", выказаўшы здагадку, што прычына таму - альбо жаданне адмежавацца ад "небяспечнага" спалучэння колераў, альбо дэфіцыт фарбы для пакавання.

Выяўляецца, аздабленне пачка цукерак фабрыка памяняла яшчэ ў чэрвені, растлумачыўшы такую пастанову "патрыятычнымі меркаваннямі".

- За базу мы ўзялі адценне лугавога васілька, які часта выкарыстоўваецца ў беларускай сымболіцы, - расказала ў сацыяльных сетках прэсавая служба «Камунаркі».

Там дадалі, што «кожная шакаладка ў наборы змяшчае зычэнне на беларускай мове, што і адлюстроўвае назву «Жадаю вам», і назвалі новы фармат «выкшталцоным і вытанчаным».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках