2 снежня 2022, Пятніца, 8:24
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Косава: Дэспат Пуцін зацікаўлены ў абвастрэнні на сербска-косаўскай мяжы

3
Прэм'ер Косава: Дэспат Пуцін зацікаўлены ў абвастрэнні на сербска-косаўскай мяжы
АЛЬБІН КУРЦІ
ФОТА: AP

Агрэсіўная палітыка Бялграда можа скончыцца вайной на Балканах.

Прэм'ер-міністр Косава Альбін Курці заявіў, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін зацікаўлены ў абвастрэнні на сербска-косаўскай мяжы.

Пра гэта паведамляе Reuters.

"Дэспатычны (расейскі) прэзідэнт (Уладзімір) Пуцін - чалавек вайны, і ён быў бы зацікаўлены ў распаўсюджванні вайны, бо хоча нармалізаваць вайну", - сказаў Курт, ківаючы на ўварванне Расеі ва Украіну.

Паводле ягоных слоў, не трэба выключаць, што "агрэсіўная палітыка Бялграда так ці інакш можа ператварыцца ў напад на Косава".

"Я не кажу, што яны збіраюцца напасці на нас на гэтым тыдні або на наступным, але было б зусім безадказна выключаць... магчымасць росту напружанасці і новых канфліктаў", - сказаў ён.

Косава — часткова прызнаная балканская дзяржава, незалежнасць якой прызналі больш за 100 дзяржаў-чальцоў ААН (Украіна да іх не належыць). Сербія выхад Косава са свайго складу не прызнае, лічачы яго аўтаномным краем пад назвай "Косава і Мятохія". Этнічныя сербы на поўначы Косава таксама не прызнаюць уладу Прышціны і выкарыстоўваюць сербскія дакументы і нумарныя знакі.

Пагадненне паміж Сербіяй і Косавам, укладзенае ў 2011 годзе, прадугледжвала часовае (тэрмінам на пяць гадоў) выкарыстанне жыхарамі поўначы Косава нейтральных дакументаў і нумарных знакаў. З 1 жніўня 2022 года "нейтральныя" або сербскія дакументы ў Косаве павінны былі страціць сілу, а ўсе грамадзяне Сербіі - атрымліваць на мяжы дадатковы дакумент, які дазваляе ўезд (такая ж мера дзейнічае ў Сербіі для людзей з косаўскімі дакументамі).

31 ліпеня, за дзень да ўступлення ў сілу новых правілаў, сербы ў Косаве заблакавалі шэраг ключавых дарог і памежных пераходаў. Пазней паліцыя Косава паведаміла аб стрэлах з боку сербскіх пратэстоўцаў, а таксама аб іх сутыкненнях з косаўскімі албанцамі.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч выступіў з некалькімі начнымі зваротамі, заявіўшы, што "мы ніколі не былі ў больш цяжкай сітуацыі, чым сёння".

У ночы 1 жніўня ўрад Косава адклаў пастанову аб перарэгістрацыі аўтамабіляў з нумарнымі знакамі Сербіі і пасведчанняў на 1 верасня. Пасля гэтай пастановы пратэстоўцы пачалі разбіраць барыкады, што дазволіла зноў адкрыць памежныя пераходы.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».