19 красавiка 2024, Пятніца, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія акупанты ўтапілі свой «вядомы» танк Т-72

11
Расейскія акупанты ўтапілі свой «вядомы» танк Т-72

Захопнікі заехалі на тэхніцы проста ў раку.

Пакуль байцы механізаванай брыгады УСУ імя Уладзіміра Манамаха знішчаюць акупантаў, яны самі ім у гэтым дапамагаюць. У сеціве з'явілася відэа, як расейцы на танку проста заязджаюць у раку і топяцца.

«Асобная механізаваная брыгада імя князя Уладзіміра Манамаха прыбірае лішнія элементы з украінскай зямлі. Маскоўскія бедствы - ваяры ўтапілі свой «вядомы» Т-72. З дна да нас прыйшлі, на дно і адправіліся», - паведамляе брыгада імя Манамаха.

Байцы жартуюць і падкрэсліваюць, што нездарма народная мудрасць кажа «не ведаючы броду, не лезь у ваду».

«Наглыталіся ўкраінскай вадзіцы ... Працягваем выконваць баявыя заданні і знішчаць ворагаў Украіны», - адзначаюць украінскія вайскоўцы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках