25 красавiка 2024, Чацвер, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Салігорскім раёне перакуліўся аўтакран

3
У Салігорскім раёне перакуліўся аўтакран

Загінуў 65-гадовы пасажыр.

У Салігорскім раёне адбылося ДТЗ: кіроўца аўтакрана МАЗ не ўпісаўся ў паварот, і машына перакулілася. 65-гадовы пасажыр загінуў на месцы, кіроўца ў лякарні, паведамляе прэс-служба МУС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аварыя адбылася на 137-м км трасы Менск – Мікашэвічы. Пры павароце налева 19-гадовы кіроўца аўтакрана МАЗ не ўзяў да ўвагі асаблівасці транспартнага сродку, у выніку машына перакулілася.

65-гадовы пасажыр аўтакрана загінуў на месцы здарэння, кіроўца шпіталізаваны.

Паводле гэтага факта праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках