5 лютага 2023, Нядзеля, 4:36
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыверсіі супраць Пуціна

3
Дыверсіі супраць Пуціна
ФОТА: EPA

Новыя балючыя шокі для расейцаў ужо на падыходзе.

Феномен «чорнага жніўня» прадаўжае пераследаваць Расею. Хтосьці смела запярэчыць, што Пуцін здолеў пераламаць сумную тэндэнцыю. Цяпер кожны месяц у краіне чарнейшы за папярэдні, а таму праклятай можна назваць ужо ўсю цяперашнюю эпоху, а не толькі жнівеньскую анамалію. Расейцаў, якія звыкнуліся за 22 гады не жыць, цяжка чымсьці здзівіць, аднак вярхі старанна працуюць над усё новымі і новымі шокамі для «глыбіннага народа».

Жнівеньскія беды, спароджаныя ці то адпачынкавай расхлябанасцю, ці то крытычным сезонным падзеннем справавой актыўнасці, а можа, проста выбліскамі на сонца і навальнічнымі аблокамі, – заўсёды падстава ладна напружыцца для крамлёўскіх варацілаў. Гэта той месяц, калі прырода і грамадства самі, без асаблівай дапамогі ўраду, арганізуюць хорар.

У скарбонцы расейскіх бедаў восьмага месяца – падзеі ГКЧП, якія пахавалі любімы Пуціным СССР. Тут жа крах піраміды МММ, банкаўскі калапс 1995 года і дэфолт 1998. Тэхнагенныя і прыродныя катастрофы таксама не адстаюць: падзенні самалётаў, аварыі цягнікоў, пажар на Астанкінскай вежы, катастрофа на Саяна-Шушанскай ГЭС, выбухі складоў, лясныя пажары.

Жнівень як магнітам прыцягвае ваенныя катастрофы для расарміі: захоп УС Ічкерыі Грознага ў 1996, уварванне чачэнскіх апалчэнцаў у Дагестан і пачатак другой чачэнскай вайны, катастрофа Мі-26 над Ханкалой, якая забрала 127 жыццяў. Спіс можна прадаўжаць і прадаўжаць. Асаблівае месца ў ім належыць гібелі АПЛ «Курск» і ўсяго экіпажу са 118 падводнікаў.

Пасля 12 жніўня 2000 года Расея ўбачыла Пуціна, якому пляваць на людзей, бо падумаеш: падводная лодка проста «патанула». Да гэтага часу рэальныя прычыны трагедыі застаюцца пад грыфам «сакрэтна», а версіі, скормленыя публіцы, паходзяць на дрэнныя адмазкі.

Тым часам пасля «Курска» пачаўся адкрыты аўтарытарны паварот і закручванне гаек у частцы свабоды слова. Тады былі толькі кветачкі, а цяпер – ягадкі. Шуміха вакол «Курска» спалохала Пуціна, а таму была прынятая пастанова будаваць непранікальны прапагандысцкі частакол. Хто цяпер памятае пра гібель атамахода К-159 у Баранцавым моры ў 2003 годзе ці пра выбух ядзернай ракеты «Буравеснік» у Ненаксе ў 2019 годзе? Відочная інфармацыйная заслона.

Вось і цяпер, падчас славутай «спецаперацыі», дзе на прызнанне прапагандысткі Сіманьян усё ж «тваё войска ваюе», расейцы не валодаюць сапраўднай карцінай стратаў. З кожнага праса паўтараюць: усё ідзе паводле плану, але ў гэта не верыць ніхто. Наадварот, палохае карціна, калі Пуцін праводзіць у дні «СПА» чыстку войска і адхіляе ад справаў міністра абароны Шайгу, кіраўніка Генштаба Герасімава, а разам з імі – 40% вышэйшага камсаставу.

Аналагічныя крокі рабіў Сталін пасля татальнага краху РСЧА ўлетку 1941 года! Атрымліваецца, што ўсё ідзе горш няма куды.

Пераломным момантам невайны ў многіх сэнсах сталі інцыдэнты з выбухамі 9 жніўня на ваенным аэрадроме «Сакі» (Навафёдараўка) у часова акупаваным Крыме. У выніку серыі выбухаў былі знішчаныя або пашкоджаныя блізу тузіна «Сушак». Страты нанесеныя мноству аб'ектаў наземнай інфраструктуры. Нельга выключаць гібелі вялікай колькасці пілотаў. У сваіх маштабах інцыдэнт з'яўляецца самай буйной разавай стратай УС РФ авіятэхнікі з часоў Другой сусветнай вайны. Што асабліва прыкра – усё здарылася перад Днём ВПС РФ. Цяпер жнівень стаў чорным і для расавіяцыі.

Але ў Мінабароны цішыня. Ніхто не хоча паведаміць рэальны аб'ём стратаў і іх прычыны. Версій вялікае мноства: ад удару невядомым тыпам ракетаў да дзеянняў украінскіх ДРГ у Крыме. Усе варыянты бударажаць розумы і даюць адназначны адказ пра будучы лёс паўвострава.

Тое, што Пуцін пасля крымскіх выбухаў адправіў у адстаўку камандзіра ЧФ Ігара Осіпава, гаворыць, што «Сакі» – значна больш маштабная трагедыя, чым гібель крэйсера «Масква». Такі ён – жнівень-дыверсант. І ён яшчэ толькі пачаўся, а значыць, балючыя шокі для расейцаў толькі на падыходзе.

Тэлеграм-канал «Сито Сократа»

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».