У Воранаўскім раёне беларуска нацкавала аўчарку на міліцыянтаў
13- 12.08.2022, 11:39
- 12,696
Лукашысты хацелі ўварвацца на хутар да жанчыны.
У Воранаўскім раёне жанчына спусціла аўчарку на міліцыянтаў. У МУС сцвярджаюць, што яна таксама размахвала нажом, паведамляе zerkalo.io.
11 жніўня блізу 18 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі прыбылі на хутар Кужы.
«Паступіла інфармацыя, што там знаходзіцца 37-гадовая жанчына, якую, як абавязаную асобу, шукалі для апытання паводле фактаў нявыхаду на працу», – расказалі ў міліцыі.
Калі двое супрацоўнікаў міліцыі, адна з іх жанчына – інспектарка ў справах няпоўнагадовых, наблізіліся да ўчастка, на якім знаходзілася жанчына, тая спусціла на іх аўчарку.
«Пры гэтым у руцэ грамадзянцы знаходзіўся нож, якім яна размахвала. У гэтых абставінах у адпаведнасці з заканадаўствам адзін з міліцыянтаў для ўласнай абароны быў вымушаны выкарыстоўваць у дачыненні да сабакі зброю. На жаль, жывёла памерла», – паведамілі ў МУС.
Жанчыну, якая нацкавала сабаку на міліцыянтаў, затрымалі.