3 лютага 2023, Пятніца, 14:15
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мелітопалі партызаны падарвалі кіраўніка выбарчага штаба «Адзінай Расеі»

18
У Мелітопалі партызаны падарвалі кіраўніка выбарчага штаба «Адзінай Расеі»
АЛЕГ ШОСТАК

Калабарант цяпер не можа сядзець на крэсле ў прамым сэнсе слова.

У часова акупаваным Мелітопалі на Запарожжы пасля выбуху 12 жніўня ў лякарню даставілі вядомага калабаранта. Гэта адзін з кіраўнікоў выбарчага штаба «Адзінай Расеі» і кіраўнік прапагандысцкага аддзела працы са СМІ Алег Шостак.

Пра гэта паведамляе ўкраінскае інфармагенцтва «РІА-Мелітопаль». У той самы час імя суўдзельніка акупантаў назваў мэр горада Іван Фёдараў.

Нагадаем, што надзвычайнае здарэнне ў захопленым расейскімі войскамі Мелітопалі адбылося прыкладна ў 08:20 пятніцы. Выбух прагрымеў у двары на вуліцы Гогаля, 132 недалёка ад спартыўнага клуба «Атлетычны цэх». Уладальнікам апошняга называюць здрадніка Дзмітрыя Хасая, які пайшоў працаваць у фэйкавы МДУ.

Паводле папярэдніх звестак, там спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаванне, пацярпеў калабарант. На месца выбуху прыбыла хуткая дапамога.

Раніцай 12 жніўня ў Мелітопалі прагрымеў магутны выбух, акупанты замітусіліся.

Выданне дадало, што ў мікрараён медгарадка «тут жа прымчаліся расейскія афіцэры і сталі павучаць здрадніка-кіраўніка Мікалая Андраса». Пасля ў рэанімацыю завезлі пацярпелага калабаранта.

«Імя ўдакладнім пазней. Партызаны чарговы раз нагадваюць калабарантам, што дастануць кожнага. А асабліва тых, хто рыхтуе псеўдарэферэндум у Мелітопалі», – падкрэслілі аўтары паста, пазней апублікаваўшы здымак пацярпелага памагатага акупантаў.

Мэр Іван Фёдараў пацвердзіў, што «выбуховае папярэджанне ад мелітопальскага падполля» – паляванне на калабарантаў, якія рыхтуюцца да псеўдарэферэндуму – пачатае.

«У калабарантаў падгарае "задняе месца". У прамым сэнсе. "Паводле заслугаў" атрымаў адзін з кіраўнікоў выбарчага штаба "Адзінай Расеі" – кіраўнік прапагандысцкага аддзела працы са СМІ Алег Шостак. Блізкі паслугач Яўгена Баліцкага, які доўгі час быў марыянеткай яго прыватнага мясцовага тэлеканала "МТВ-Плюс"», – напісаў чыноўнік у Telegram.

Ён адзначыў, што здраднік сістэматычна трансляваў у эфіры мапу Украіны без Крыма і сюжэты пра нібыта гарачую любоў мелітопальцаў да РФ.

«Вынік: цяпер Шостак дакладна не зможа сядзець на крэсле роўна – ягоная частка цела для сядзення літаральна падарваная», – падкрэсліў Фёдараў.

Выданне «РІА-Мелітопаль» дадало, што цяпер Алег Шостак стаў «важнай персонай» – узначальвае дэпартамент сувязяў з грамадскасцю ў «вайскова-цывільнай адміністрацыі» Запарожскай вобласці, адказвае за прапаганду псеўдарэферэндуму. Перасоўваўся здраднік па горадзе толькі ў суправаджэнні канвою – «вазілі яго раніцай штодня на планёркі з бізнэс-цэнтра гаўляйтара Баліцкага ў ВЦА».

«Пражываў у мікрараёне. Там яго і ўзялі за азадак партызаны», – гаворыцца ў матэрыяле.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».