3 лютага 2023, Пятніца, 15:29
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем'і акупантаў збеглі з узбярэжжа Азоўскага мора пасля выбухаў у Крыме

13
Сем'і акупантаў збеглі з узбярэжжа Азоўскага мора пасля выбухаў у Крыме

Расейцаў і калабарантаў ахапіў страх.

Сем'і вайсковых акупантаў з'ехалі з узбярэжжа ў Марыупалі пасля выбухаў у акупаваным Крыме.

Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка.

«Усе сем'і вайсковых акупантаў пасля крымскага выбуху тэрмінова пакінулі ўзбярэжжа ад с. Мелекіна да с. Б. Каса. ...У гаўляйтара Івашчанкі колькасць ахоўнікаў узрасла з 4 да 7. Страх пануе сярод калабарантаў і верхавіны марыупальскіх акупантаў. І гэта добрая навіна», - напісаў Андрушчанка.

Ён таксама паведаміў аб стральбе ў Старым Крыме праз страх перад сіламі супраціву.

З ягонай інфармацыі, Марыупаль пераўтвораны ў сапраўдную гістарычную рэканструкцыю СССР.

«Чэргі ўсюды... Нават на ўваход у краму чарга», - адзначыў Андрушчанка.

Ён паведаміў, што ўзровень смяротнасці ў горадзе прадаўжае расці. За тыдзень памерла, паводле рэгістрацыі ў моргу, з «натуральных» прычын 178 чалавек, з іх 43 - у лякарнях.

У Марыупалі, з ягоных слоў, за тыдзень зарэгістравана плюс 14 выпадкаў вострай кішачнай інфекцыі.

«З улікам 17 выпадкаў на мінулым тыдні можна казаць аб наяўнасці першых наўпроставых прыкмет эпідэмічнага распаўсюджвання інфекцыйнай хваробы», – напісаў дарадца гарадскога галавы.

Таксама Андрушчанка піша, што марыупальскі порт «замёр».

«Абяцаны паром яшчэ ні разу не зайшоў у порт - і гэта добрая навіна», - падкрэсліў ён.

Гаворка ідзе пра паром «Лаўрэнцій» Ейск-Марыупаль-Ейск, які акупанты абяцалі запусціць з 1 жніўня. Як паведаміў Андрушчанка, апошняе зафіксаванае месцазнаходжанне парома 28.07 у порце Ейску, але пасля ён знік з сістэмы ідэнтыфікацыі наогул.

Нагадаем, 9 жніўня прагрымела серыя выбухаў і пажар на тэрыторыі аэрадрома «Сакі» пад населеным пунктам Новафёдараўкай у часова акупаваным Расеяй Крыме.

У выніку выбухаў знішчана сама меней сем самалётаў ды яшчэ два атрымалі пашкоджанні, аэрадром выведзены са строю.

Паводле інфармацыі брытанскай выведкі, цэнтральны раён разгону аэрадрома атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні, але аэрадром, імаверна, застаецца прыдатным да эксплуатацыі.

У справаздачы выведка адзначыла, што магутнасці марской авіяцыі флоту цяпер значна пагоршаныя і гэты інцыдэнт, магчыма, вымусіць расейскае войска перагледзець сваё ўспрыманне пагрозы. Паколькі Крым успрымаўся як бяспечны тыл.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».