19 красавiка 2024, Пятніца, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ГУБАЗіК затрымаў маці спявачкі Рыты Дакоты

8
У Менску ГУБАЗіК затрымаў маці спявачкі Рыты Дакоты
СВЯТЛАНА ГЕРАСІМОВІЧ

Сілавікі помсцяць ёй за песню дачкі “Уходи”, адрасаваную Лукашэнку.

Сілавікі затрымалі маці спявачкі Рыты Дакоты Святлану Герасімовіч. Інфармацыя пра затрыманне з'явілася ў набліжаным да сілавікоў тэлеграм-канале.

У праўладным тэлеграм-канале паведамлялася, што жанчына затрымана паводле падазрэння ва ўдзеле ў масавых беспарадках, падтрымцы ўкраінскіх уладаў і "кібербулінгу". У допісе таксама размясцілі паведамленні, якія затрыманая нібыта адпраўляла са свайго тэлефона і фатаграфію Святланы на фоне мурала з дыджэямі перамен.

Рыта Дакота - вядомая расейска-беларуская спявачка. У 2020 годзе яна падтрымала пратэсты і выпусціла песню “Уходи”, адрасаваную Лукашэнку.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках