14 студзеня 2026, Серада, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай дамовіўся з ЗША пра здачу Расеі

6
Кітай дамовіўся з ЗША пра здачу Расеі

На палях саміту G20 павінны адбыцца перамовы паміж Джо Байдэнам і Сі Цзіньпінам.

Кітай дамовіўся са Злучанымі Штатамі Амерыкі пра лёс Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта заявіў расейскі праваабаронца Марк Фейгін падчас гутаркі з дарадцам кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксеем Арастовічам, паведамляе УНІАН.

Ён нагадаў, што на палях саміту G20 павінны адбыцца перамовы паміж Джо Байдэнам і Сі Цзіньпінам.

«Байдэн за два дні да візіту Нэнсі Пэласі на Тайвань патэлефанаваў Сі Цзіньпіну і, на мой асабісты погляд, яны пра ўсё дамовіліся... Скажыце, за чый кошт, як кажуць, будзе свята? Што можа прапанаваць Байдэн і на што можа пагадзіцца ў якасці бонусу Сі? Па-мойму, выснова відавочная. Адказ такі: гэта будзе Расея. Усё будзе рабіцца за кошт Расеі», – сказаў праваабаронца.

На ягоную думку, Расея стаіць на парозе таго, што яе ніхто не будзе браць у разлік у гэтым трыкутніку.

У адказ Арастовіч нагадаў, як у пачатку вайны ўвесь свет варажыў, ці здолее Расея перавабіць Кітай на свой бок.

«Усё, як ты кажаш, толькі сума гэтых саступак і іх кірунак будуць яшчэ больш засмучальнымі для Крамля, чым яны маглі падумаць... Яны (ЗША і Кітай) перадамовяцца пра новую архітэктуру светаўладкавання. І ў ім пуцінскаму рэжыму проста не будзе месца», – адзначыў Арастовіч.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках