4 траўня 2024, Субота, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка выкрыла планы ворага датычна Запарожскай АЭС

16
Украінская выведка выкрыла планы ворага датычна Запарожскай АЭС

Стала вядома, адкуль расейцы абстрэльваюць станцыю.

Расейскія акупанты абстрэльваюць Запарожскую атамную электрастанцыю з размешчанага непадалёк ад Энэргадара сяла Вадзяное. Яны звозяць на станцыю "масоўку", якая павінна гуляць ролю "мясцовых жыхароў і персаналу", якія расказваюць пра "злачынствы кіеўскага рэжыму".

У той самы час да ўезду ў Энэргадар захопнікі падагналі САУ «Півоня» з намаляванай свастыкай «Z» і ўкраінскім сцягам і рыхтуюць правакацыі. Пра гэта паведамілі ў Галоўнай управе выведкі Міністэрства абароны Украіны.

«Акупанты абстрэльваюць ЗАЭС з сяла Вадзяное. Адзін з артылерыйскіх удараў рашыстаў пашкодзіў першы блок помпавай станцыі Цэха цеплавых і падземных камунікацый. Яшчэ адзін "прылёт" прывёў да частковага разбурэння пажарнай часткі, якая адказвае за бяспеку ЗАЭС. Таксама ў выніку варожых абстрэлаў адбылося і загаранне травы на прылеглых тэрыторыях, што выклікала значнае задымленне. Тушэнне пажараў, выкліканых абстрэламі, абцяжаранае праз абстрэлы пажарнай часткі», – адзначылі ў ГУР.

У той самы час на ЗАЭС актыўна працуюць расейскія прапагандысты, якія спрабуюць стварыць патрэбную «карцінку» для ўнутранага спажывання ў РФ.

«Акупанты актыўна ствараюць “карцінку” для ўласнай прапаганды. З гэтай мэтай на станцыю нядаўна завезлі два аўтобусы “масоўкі”, якая павінна выконваць ролю нібыта “мясцовых жыхароў і персаналу”. Сапраўдныя мясцовыя жыхары і персанал адмаўляюцца ўдзельнічаць у падобных пастаноўках», – падкрэслілі выведнікі.

Пры гэтым расейскія акупанты рыхтуюць новыя небяспечныя правакацыі пад чужым сцягам, яны збіраюцца абвінаваціць Украіну ў здзейсненых імі ж ваенных злачынствах.

«Да стэлы “Энэргадар” на ўездзе ў горад рашысты падагналі самаходную артылерыйскую ўстаноўку “Півоня” з нанесенай белай фарбай літарай “Z”. На САУ ўзняты сіне-жоўты ўкраінскі сцяг. Відавочна, яна будзе выкарыстоўвацца для чарговых правакацый з мэтай абвінавачання УСУ», – адзначылі ў ГУР

Нагадаем, на захопленай з пачатку сакавіка Запарожскай АЭС акупанты размясцілі ў зале энэргаблока ваенную тэхніку, выбухоўку і зброю, а таксама замінавалі частку тэрыторыі. Таксама захопнікі штодня абстрэльваюць найбуйнейшую ў Еўропе атамную станцыю, чаму Украіна вымушаная была звярнуцца да свету з папярэджаннем, што наступствы гэтых расейскіх злачынстваў могуць быць раўнацэнныя ўжыванню атамнай бомбы.

На днях небяспечную сітуацыю абгаварылі на паседжанні Рады бяспекі ААН. Удзельнікі абмеркавання дайшлі да агульнай высновы, што місія МАГАТЭ павінна атрымаць доступ на станцыю, а РФ абавязаная вывесці свае войскі са станцыі і вярнуць яе пад кантроль законнага ўладальніка. Расея гэта рабіць адмаўляецца.

Небяспеку для ўсяго свету ад дзеянняў РФ убачылі нават у Amnesty International. Там заявілі, што Расея выкарыстоўвае ЗАЭС як вайсковую базу, што пагражае мірным жыхарам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках