5 снежня 2022, панядзелак, 14:32
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воршы адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам міліцэйскага аўто

10
У Воршы адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам міліцэйскага аўто

Адну з машын чамусьці адразу схавалі пад тэнт.

У Воршы на скрыжаванні Магілёўскай і Чырвонаармейскай вуліц каля гандлёвага цэнтра «Мір» адбылася аварыя з удзелам міліцэйскага аўто.

Сутыкнуліся дзве легкавушкі, але арыгінальнасць аварыі ў тым, што адну з машын, якая стала ўдзельніцай аварыі, накрылі тэнтам.

«Навошта? Магчыма такім чынам у міліцыі паспрабавалі схаваць «свайго» ўдзельніка аварыі», - піша orshaeu.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».