«Чаму самалёты лётаюць так нізка над жылымі дамамі?»
33- 15.08.2022, 11:50
- 25,544
Лідчукі ўстрывожаныя.
«Думаю, не мяне аднаго хвалюе той факт, што самалёты апошнім часам сталі лятаць над горадам на вельмі нізкай вышыні. Няўжо гэта нармальна? Бо ў выпадку адмовы тэхнікі пілоты не змогуць зрабіць аварыйную пасадку, бяспечную для нашых родных і блізкіх», - звярнулася ў рэдакцыю lidanews.by жыхарка Ліды.
З гэтым пытаннем журналісты звярнуліся да намесніка камандзіра ў ідэалагічнай рабоце 116-й гвардзейскай Радамскай Чырванасцяжнай штурмавой авіябазы Эдуарда Жмакіна і атрымалі наступны адказ:
- Палёты на гранічна малых вышынях з'яўляюцца элементам лётнай падрыхтоўкі і выконваюцца з захаваннем патрабаванняў правіл выкарыстання паветранай прасторы.