29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вывозіць вайсковую тэхніку з Беларусі

25
Расея вывозіць вайсковую тэхніку з Беларусі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Раней акупанты вывозілі з нашай краіны боепрыпасы.

Расейцы пачалі вывозіць артылерыю з арсенала зброі ў Гомелі. Прычынай такіх дзеянняў могуць быць праблемы акупантаў з забеспячэннем гэтага тыпу ўзбраення.

Пра гэта паведамляе СтратКом ВСУ.

Адзначым, што расейцы атрымалі доступ да складоў і цэнтраў захоўвання ў Беларусі для забеспячэння сваіх войскаў браняванай тэхнікай.

«Гэта абумоўлена праблемамі РАВ у своечасовай і ў патрэбнай колькасці забеспячэнне падраздзяленняў боепрыпасамі і ваеннай тэхнікай, якая хутка утылізуецца УСУ. Бо адлегласці падвозкі з кожным днём растуць усё больш і больш, а базы рамонту і аднаўлення ўсё далей і далей», - паведамляюць у СтратКоме.

Цяпер акупацыйныя войскі атрымалі доступ да арсенала артылерыйскай 1868-й базы ўзбраення ў Гомелі (Беларусь).

На гэтай базе захоўваецца ў асноўным артылерыйскія сістэмы, а менавіта САУ "Акацыя", 2С9 "Нона-С", сотні гаўбіц Д-20 і Д-30, гаўбіцы "Мста-Б".

“Гэта значыць, расейскія акупанты вывозяць з Беларусі ўжо не толькі тысячы тон боепрыпасаў, але і сотні адзінак артылерыі і браняванай тэхнікі. Няўжо ў расейскага войска пачалі ўзнікаць праблемы з артылерыяй?» - дадаюць ва УСУ.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках