27 красавiка 2024, Субота, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі назваў спосаб, які прымусіць Пуціна скончыць вайну ва Украіне

26
Зяленскі назваў спосаб, які прымусіць Пуціна скончыць вайну ва Украіне
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны мяркуе, што такога кшталту санкцыі дадуць вынік ужо праз год.

Забарона на ўезд расейцам у краіны Еўразвязу можа спрыяць таму, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін спыніць вайсковую агрэсію ва Украіне. Такія санкцыі дадуць вынік ужо праз год.

Пра гэтым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў выданню The Washington Post.

«Што гэта нам дае? Гэта адзіны спосаб паўплываць на Пуціна. Бо ў гэтага чалавека няма іншага страху, акрамя страху за сваё жыццё. І яго жыццё залежыць ад таго, пагражае яму яго ўнутранае насельніцтва ці не. Болей яму нічога не пагражае. Так яно і ёсць. Таму, калі яго насельніцтва будзе ціснуць на ягоныя пастановы, тады будуць і вынікі. І вайна скончыцца», - сказаў ён.

Паводле слоў прэзідэнта, вынік пасля ўвядзення такога абмежавання, калі на яго наважацца, можна неўзабаве ўбачыць.

«Гэта вельмі зразумелыя санкцыі, яны вельмі простыя. Рэч не ў грошах, не ў газе ці трубах і не ў тым, што зімой у немцаў не будзе цяпла. Проста закрый межы на год і ўбачыш вынік», - дадаў Зяленскі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках