25 красавiка 2024, Чацвер, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усталяваныя акупантамі ў Марыюпалі электраапоры не вытрымалі першай жа залевы і абрынуліся

6
Усталяваныя акупантамі ў Марыюпалі электраапоры не вытрымалі першай жа залевы і абрынуліся

Відэафакт.

На вуліцах часова акупаванага Марыюпаля пасля залевы рухнулі апоры і да гэтага часу з электраправадамі валяюцца проста на дарозе.

Пра гэта ў тэлеграм-канале паведаміў дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка і апублікаваў адпаведнае відэа.

«Аднаўленне ў рэальнасці. Вуліца Шота Руставелі, 79 і вул. Тарасава, 1. Пры аднаўленні электрычнасці ўсталявалі электраапоры. Пры першым ліўні апоры ўпалі і дагэтуль з электраправадамі валяюцца проста на дарозе. Электрычнасці ў дамах няма, аднак ёсць небяспека для пешаходаў», - напісаў Андрушчанка.

Ён нагадаў, што ў такой сітуацыі два тыдні таму ў Прыморскім раёне электрычным токам ад правадоў на зямлі забіла сабаку.

«Наступнай ахвярай можа быць дзіця ці дарослы. Затое акупацыйныя ўлады не рэагуюць. Пасля добрага відэа на тэму «жыццё вяртаецца» рэальны лёс марыюпальцаў нікому не цікавы», - рэзюмаваў дарадца мэра.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках