16 красавiка 2024, aўторак, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва УСУ растлумачылі, чаму камандаванне расейцаў збегла з Херсона

Ва УСУ растлумачылі, чаму камандаванне расейцаў збегла з Херсона
Фота: EPA

Украінскія вайскоўцы ўсталявалі агнявы кантроль над транспартнымі і лагістычнымі артэрыямі.

Ваеннае камандаванне расейскіх захопнікаў уцякае з акупаванага Херсона. Гэта азначае, што наступ ворагу менш важны, чым захаванне ўласных жыццяў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніцу прэс-цэнтра сілаў аховы і абароны АК «Поўдзень» Наталлю Гумянюк у эфіры тэлемарафону.

«Хутчэй за ўсё, гэта (уцёкі камандавання РФ – рэд.) азначае, што камусьці трэба захаваць сваё жыццё і камусьці вельмі страшна за свае перспектывы. І ўсведамленне таго, што наш агнявы кантроль над транспартнымі і лагістычнымі артэрыямі магутны і няўхільны», – тлумачыць Гумянюк.

Пры гэтым яна адзначыла, што акупанты, спрабуючы выкарыстоўваць масты для перавозкі лёгкай аўтатэхнікай сваіх «бясцэнных» жыццяў, усё ж рызыкуюць.

«Таму што разумеюць, што пашкоджанні, якія мы наносім, даволі красамоўныя. Гэта значыць, не вытрымаюць гэтыя лагістычныя маршруты перавозкі цяжкай тэхнікі і падвозу рэзерваў, дапамогі ваеннай такой ужо не будзе», – падкрэсліла Гумянюк.

Таксама яна адказала на пытанне, ці магчымы ўвогуле наступ расейцаў пры такіх абставінах на гэтым напрамку.

«Ва ўмовах сучаснага вядзення бою і кіравання (усё ж існуе дыстанцыйнае кіраванне войскамі) яны змогуць цяпер і будуць спрабаваць, але тое, што іх не настолькі цікавіць выніковасць гэтай аперацыі, а захавання сваіх жыццяў, то гэта відавочна», – тлумачыць Гумянюк.

Нагадаем, што нядаўна ўкраінскія вайскоўцы паразілі чацвёрты і апошні мост у Херсонскай вобласці, які расейцы выкарыстоўвалі для перакідкі тэхнікі на правабярэжную частку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках