26 красавiка 2024, Пятніца, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі баксёр Вусік у вобразе казака ўразіў усіх на дуэлі поглядаў з Джошуа

30
Украінскі баксёр Вусік у вобразе казака ўразіў усіх на дуэлі поглядаў з Джошуа
АЛЯКСАНДР ВУСІК

Відэафакт.

Аляксандр Вусік выйшаў на дуэль поглядаў з Энтані Джошуа ў пышным уборы ўкраінскага казака, і выканаў знакамітую песню "Ой у лузі червона каліна", якая стала ўжо сусветна вядомай.

На кадрах відаць, што ўкраінскі баксёр суперцяж, чэмпіён WBA, WBO і IBF на прэс-канферэнцыі перад боем рэваншам з брытанцам Джошуа ў Джыдзе (Савудаўская Арабія) зладзіў на «бітве поглядаў» незвычайнае прадстаўленне.

Украінец у вышыванцы, чорным кунтушы, з шырокім поясам замацаваў сваю пераможную «дуэль» яшчэ і музычным трыумфам. А вонкавы вобраз казака Вусік дапоўніў шыкоўным чубам.

На прэс-канферэнцыі выкананне Аляксандрам «Ой у лузі чырвоная каліна» сустрэлі цёплымі воплескамі - некаторыя таксама сталі падпяваць украінцу.

Першы раўнд пасля гэтай бітвы поглядаў застаўся за Вусікам. А замацаваць поспех украінскі баксёр павінен у паядынку ўжо 20 жніўня. На коне будуць чэмпіёнскія паясы IBF, WBA, WBO і IBO.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках