23 красавiка 2024, aўторак, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Лукашэнка адчыніў дзверы Беларусі для расейскіх войскаў

10
Дзярждэп ЗША: Лукашэнка адчыніў дзверы Беларусі для расейскіх войскаў

Дыктатар адкінуў у бок суверэнітэт і незалежнасць краіны.

Лукашэнка "адчыніў дзверы" ў сваю краіну для расейскіх войскаў, "адкінуўшы ў бок" суверэнітэт і незалежнасць. Аб гэтым на брыфінгу заявіў спікер Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Нэд Прайс.

Паводле яго слоў, удзел Беларусі ў новых расейскіх вайсковых вучэннях не мяняе падыход ЗША да рэжыму Лукашэнкі.

«Што ў корані вызначыла наш падыход, дык гэта той факт, што рэжым Лукашэнкі адчыніў дзверы Беларусі. Рэжым адкінуў у бок тое, што павінна быць суверэнітэтам і незалежнасцю Беларусі і, у некаторым родзе, яе тэрытарыяльнай цэласнасцю, дазволіўшы расейскім сілам зноў увайсці на тое, што павінна быць суверэннай беларускай зямлёй», - сказаў Прайс.

Ён нагадаў, што Лукашэнка даў расейцам сваю тэрыторыю для пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

«Акрамя парушэнняў правоў чалавека, апроч таго, што рэжым Лукашэнкі чапляецца за ўладу пасля фальсіфікаваных выбараў, апроч яго пераследу палітвязняў, апроч таго, што ён робіць, каб парушыць грамадзянскія правы і грамадзянскія свабоды беларускага народа — вось што змяняе нашае прынцыповае ўяўленне пра гэты рэжым», - заявіў спікер Дзярждэпа.

Прайс адзначыў, што ЗША ўвесь час трымае кантакт з беларускай апазіцыяй.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках