Больш за 60 нелегалаў спрабавалі патрапіць з Беларусі ў Літву, Латвію і Польшчу
2- 18.08.2022, 12:30
- 1,610
![Больш за 60 нелегалаў спрабавалі патрапіць з Беларусі ў Літву, Латвію і Польшчу](https://i.c97.org/ai/432526/aux-head-1628496335-20210809_granica_litva_DELFI_360.jpg)
Найбольш актыўна мігранты спрабавалі штурмаваць літоўскую мяжу.
Памежнікі Літвы, Латвіі і Польшчы не пусцілі ў свае краіны больш за 60 мігрантаў, якія спрабавалі незаконна перайсці межы.
Беларуска-польскую мяжу спрабавалі перасячы 15 чалавек, у тым ліку грамадзяне Нігерыі, Афганістана, Эфіопіі і Сірыі.
Літоўскія памежнікі не прапусцілі 33 чалавек, латвійскія – 14 чалавек, паведамляе Delfi.