10 траўня 2024, Пятніца, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія рыхтуе папраўкі да закону аб міграцыі, якія закрануць беларусаў

7
Латвія рыхтуе папраўкі да закону аб міграцыі, якія закрануць беларусаў

Многія грамадзяне Беларусі могуць застацца без працы.

Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі распрацавала папраўкі да закона аб іміграцыі, згодна з якімі грамадзяне Беларусі і Расеі не змогуць працаваць у краіне, калі ў іх няма статусу сталага жыхара Еўразвязу, паведамляе Delfi.

Папраўкі павінен разгледзець кабінет міністраў. Канчатковую пастанову прыме Сойм Латвіі.

Законапраект прадугледжвае прыпыненне выдачы паўторных ДНЖ да 30 чэрвеня 2023 года для грамадзян Беларусі і РФ. У той жа час прапануецца пашырыць спіс выключэнняў для падаўжэння ДНЖ. Выключэнні распаўсюджваюцца на:

асоб, якія знаходзяцца ў Латвіі працяглы час (напрыклад, былыя грамадзяне і неграмадзяне Латвіі),

асоб, якія знаходзяцца ў краіне з меркаваннях гуманнасці або ў інтарэсах латвійскай дзяржавы,

асоб, якія маюць цесныя сямейныя сувязі з грамадзянамі ці неграмадзянамі Латвіі.

У гэтых выпадках грамадзяне Беларусі і РФ могуць атрымаць статус сталага жыхара ЕЗ, нават калі яны не валодаюць латышскай мовай на ўзроўні А2.

ДНЖ таксама будзе прадаўжацца для студэнтаў і навуковых работнікаў, якія пасля вучобы або заканчэння навуковага праекта жадаюць застацца ў Латвіі на тэрмін да дзявяці месяцаў, каб знайсці працу ці пачаць прадпрымальніцкую дзейнасць.

Выдачу доўгатэрміновых візаў прапануецца прыпыніць да 30 чэрвеня 2023 года. Прадугледжаныя выключэнні, якія датычацца меркаванняў гуманнасці, непераадольнай сілы, дзяржаўных інтарэсаў, міжнародных абавязацельстваў. Візы будуць выдавацца міжнародным грузавым і пасажырскім вознікам і асобам, якія прыязджаюць у Латвію для атрымання дазволу на знаходжанне, калі яны не трапляюць пад абмежаванні.

Калі папраўкі будуць прынятыя, частка работнікаў з Беларусі і Расеі не зможа знаходзіцца ў Латвіі. Латвійскім працадаўцам давядзецца спыніць з імі працоўныя дачыненні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках