25 красавiка 2024, Чацвер, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы вядомы мастак Генадзь Драздоў

3
Затрыманы вядомы мастак Генадзь Драздоў
Генадзь Драздоў

Ён з'яўляецца былым кіраўніком творчага аб'яднання «Пагоня».

Генадзя Драздова затрымалі 18 жніўня, паведамляе «Белсат». Акалічнасці і прычыны затрымання, а таксама цяперашняе месцазнаходжанне мастака невядомыя.

Мастак Генадзь Драздоў нарадзіўся 11 сакавіка 1959 года ў вёсцы Паддуб'і Рагачоўскага раёна на Гомельшчыне. Скончыў Менскую мастацкую вучэлюню імя Глебава і Беларускую акадэмію мастацтваў, набіраўся практычнага досведу ў Івана Чухраева і Віктара Маркаўца.

Працуе ў галіне графікі, жывапісу, мастацкіх праектах. Найбольш значныя творы: «Малітва аб незалежнасці Беларусі», «Эхаформ», «Вяртанне блуднага сына», «Шлях вузкай брамы», «Час восені», «Пакінуты Беларускі дом», «Фрагменты беларускага барока».

З 1999 года Драздоў - чалец Беларускага саюза мастакоў. Яго работы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Нямеччыне, ЗША, Нарвегіі, Бельгіі, ААЭ, Украіне, Расеі. Таксама ў розных краінах прайшлі больш за дзесяць персанальных выставак Драздова.

З 2011 да 2016 гады Драздоў узначальваў Раду творчай супольнасці «Пагоня».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках