Як санкцыі ЕЗ ударылі па беларускай дрэваапрацоўцы
10- 19.08.2022, 16:27
- 11,112
Лукашысты ў паніцы.
Чыноўнікі пакуль не знайшлі рынкі для экспарту пялетаў, якія раней актыўна пастаўлялі ў ЕЗ, але праз санкцыі пастаўкі на гэты рынак спыніліся, піша zerkalo.io.
Цяпер Мінлясгас шукае альтэрнатыўныя рынкі збыту гэтай прадукцыі, паведамляецца са спасылкай на кіраўніка гэтай структуры Аляксандра Куліка. Нагадаем, Беларусь праз санкцыі скараціла аб'ём лесанарыхтоўкі.
Пялеты выкарыстоўваюць для ацяплення памяшканняў. Яны былі вынайдзеныя і запатэнтаваныя ў 1976 годзе Рудольфам Гунерманам спачатку як спосаб утылізацыі пілавіння і стружак: у такім выглядзе іх зручней транспартаваць. Адначасна высветлілася, што іх яшчэ эканамічна выгадна спальваць у кацельні.
«Натуральна, пасля ўвядзення санкцый адбылося ў аб'ёмных паказчыках зніжэнне. У ліпені мы адгрузілі ў такія краіны, як Кітай, Азербайджан, Іран, Узбекістан», - перакананы міністр.