25 красавiка 2024, Чацвер, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: УСУ вывелі баявыя дзеянні на «плато»

3
Экспэрт: УСУ вывелі баявыя дзеянні на «плато»

У расейцаў няма рэзерваў для наступу.

УСУ актыўна знішчалі лагістычныя вузлы і склады акупантаў у глыбокім тыле ў Данецкай, Запарожскай, Херсонскай абласцях, выбраўшы тактыку падрыву наступальнага патэнцыялу расейцаў. Яна дае вынікі - наступальная лінія ворага спынілася. Пра гэта распавёў вайсковы аглядальнік, рэдактар сайта «Апостроф» Дзяніс Паповіч.

З ягоных слоў, акупанты ўсведамляюць небяспеку і пасля выбухаў у Бельбеку 18 жніўня ўстанавілі блокпосты, каб лавіць дыверсантаў.

- Яшчэ ў пачатку жніўня мы і марыць не маглі аб «хлопцах» у Крыме. Але ўсё гэта дастаткова актыўна і масава пачалося. І акупанты выдатна ўсведамляюць, што такія рэчы могуць быць больш дзейснымі. І варта чакаць стражэйшых захадаў з боку акупантаў. Геаграфія выбухаў ужо фактычна дайшла да Крымскага моста ў Керчы, - адзначыў вайсковы аглядальнік.

Ён дадаў, што тактыка УСУ па знішчэнні лагістычных ланцужкоў і вайсковых складоў у глыбокім тыле акупантаў дае вынік у выглядзе падрыву наступальнага патэнцыялу ворага.

- І ёсць вынікі. Наступальная лінія ворага спынілася. Фактычна ніякіх зменаў няма. Але нельга гэта называць аператыўнай паўзай. Гэта «плато» баявых дзеянняў. Што сведчыць аб стабілізацыі сітуацыі, - растлумачыў Дзяніс Паповіч.

У расейцаў няма рэзерваў для наступу, яны спрабуюць стварыць так званы 3-ці АК са зняволеных.

- Але магчымасці мабілізацыі ў Расеі - гэта наогул асобная гісторыя. Таму яшчэ раз: падрыхтаваных рэзерваў для наступлення ў расейцаў цяпер няма, - рэзюмаваў вайсковы аглядальнік.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках