Нам трэба змагацца за незалежнасць
6- 19.08.2022, 17:26
- 3,944

Беларусы хочуць жыць у свабоднай краіне.
Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў ліст чытача:
- Свет перажывае цяжкія часы. Пуцінскі рэжым атакаваў Украіну, змушаючы Лукашэнку падтрымаць яго. За 28 гадоў Беларусь плаўна ператварылася з краіны з шанцам пабудаваць свабоднае грамадства, у акупаваную тэрыторыю, дзе за выкарыстанне роднай, беларускай мовы саджаюць у турму.
Многія баяцца, што для ўмацавання сваёй улады Пуціну спатрэбіцца фармальнае далучэнне Беларусі да Расеі.
Калі мы хочам абараніць сваё грамадства, мець магчымасць жыць у Беларусі і браць удзел у кіраванні на сваёй тэрыторыі, нам трэба змагацца за незалежнасць.
Калі ў нас забяруць фармальную незалежнасць, забіраць яе назад мы можам вельмі доўга. Момант, калі трэба дзейнічаць, ужо надышоў.
Новую Беларусь трэба будаваць на прынцыпах прадстаўніцтва, адкрытасці і дыялогу. Толькі прыкладаючы максімум намаганняў, каб пачуць і зразумець як мага большую разнастайнасць людзей, можна пабудаваць эфектыўную дзяржаву, свабодную ад карупцыі. Грамадзянская супольнасць (не «палітыкі») павінна адыгрываць вядучую ролю ў гэтым працэсе.