4 лiстапада 2024, панядзелак, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы растуць заробкі, занятасць і вытворчасць

7
У Польшчы растуць заробкі, занятасць і вытворчасць

Заробкі ў краіне-суседцы Беларусі выраслі на 15,8%.

19 жніўня Галоўная статыстычная ўправа Польшчы паведаміла, што сярэдні заробак у дзелавым сектары брута (без выліку падаткаў) у ліпені склаў 6778,63 злотых (блізу 1436 еўраў), што на 15,8% больш, чым у папярэднім годзе.

Звесткі Галоўнай статыстычнай управы паказваюць, што сярэдняя занятасць у Польшчы сёлета была вышэйшай на 2,3%, чым у папярэднім годзе, паведамляе «Польскае радыё».

Са слоў Якуба Рыбацкага з Польскага эканамічнага інстытута, рост занятасці і заробку ў ліпені стаўся станоўчым сюрпрызам:

«Добрыя вынікі бачныя таксама па-за вялікімі фірмамі. Паводле звестак Еўрапейскай статыстычнай управы, колькасць працоўных у польскай эканоміцы блізкая да гістарычнага максімуму. Спад эканамічнай актыўнасці павінен мець больш слабы ўплыў на рынак працы ў наступныя месяцы. Колькасць фірмаў, якія заяўляюць аб недахопе працоўных, па-ранейшаму вялікая, але гэта стварае буфер ад павелічэння ўзроўню беспрацоўя».

Галоўная статыстычная ўправа Польшчы таксама паведамляе, што прамысловая вытворчасць у ліпені 2022 года павялічылася на 7,6% у гадавым вылічэнні і знізілася на 6,5% у параўнанні з папярэднім месяцам.

Калі адкінуць уплыў сезонных фактараў, то аб'ём рэалізаванай прамысловай прадукцыі ў ліпені быў на 10,2 адсотка вышэйшы, чым у тым жа месяцы мінулага года, і на 0,5 адсотка вышэйшы, чым у чэрвені.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках