5 снежня 2022, панядзелак, 13:32
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея зноў спыніць «Паўночны струмень»

7
Расея зноў спыніць «Паўночны струмень»

У канцы жніўня.

Транспартаванне газу праз газаправод "Паўночны струмень" будзе прыпыненае з 31 жніўня да 2 верасня для рамонту адзінай дзейнай турбіны. Вартасць газу на біржах у Еўропе перасягнула 2700 даляраў.

Пра гэта паведамляе «Газпром».

Так, "Газпром" спыніць адзіны дзейны газаперапампоўны агрэгат Trent 60 на тры дні для правядзення тэхнічнага абслугоўвання і планава-папераджальных работ. Яны будуць праводзіцца супольна са спецыялістамі кампаніі Siemens.

"Газпром" паведамляе, што ў адпаведнасці з тэхнічнай дакументацыяй, кожныя 1000 гадзін неабходна праводзіць тэхнічнае абслугоўванне агрэгата, якое ўключае ў сябе: агляд корпуса на наяўнасць расколін, выбоін, дэфармацый, плям апёкаў, ачыстку корпуса; агляд сістэм забеспячэння алівай, паветра, адводу прадуктаў згарання газаў на наяўнасць працёкаў, працягванне злучэнняў і ліквідацыю прычын выцеку; правяранне працаздольнасці ахоўных клапанаў і наладку сістэмы рэгулявання выдатку паветра.

Па заканчэнні работ і ў выпадку адсутнасці тэхнічнай няспраўнасці агрэгата транспартаванне газу будзе адноўленае да ўзроўню 33 млн куб.м штодзень.

Пасля заявы «Газпрома» біржавая цана газу ў Еўропе ўзнялася вышэй за 2,7 тысячы даляраў за тысячу кубамэтраў упершыню з сакавіка. У цэлым назіраецца рост квот больш як на 7%.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».