2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кватэру ў Берасці заляцела блізу 30 кажаноў

У кватэру ў Берасці заляцела блізу 30 кажаноў

Уладальнікі кватэры выклікалі ратавальнікаў.

У суботу, 27 жніўня, у МНС патэлефанавалі з кватэры ў Берасці і расказалі, што туды заляцелі кажаны. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

Інцыдэнт здарыўся на вуліцы Маскоўскай. У кватэры выявілася амаль 30 кажаноў.

Паведамленне ў МНС паступіла а 21:48. Кажаноў адлавілі і выпусцілі ў прыроднае асяроддзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках