11 траўня 2024, Субота, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыбыў дзіўны самалёт РФ

28
У Беларусь прыбыў дзіўны самалёт РФ

Што вядома.

Мінабароны Беларусі паказала прыбыццё расейскага вайсковага транспартнага самалёта на аэрадром у Мачулішчах, на якім, на думку OSINT-даследчыкаў, перавозілі іранскія ўдарныя дроны.

У сетцы вывучылі маршрут Іл-76. Расейскі самалёт, паводле адкрытых звестак, вылецеў з Ірана ў Маскву з прыпынкам у Арменіі. Потым накіраваўся ў Беларусь.

У кантэксце нядаўніх заяў аб перадачы Тэгеранам РФ баявых БПЛА даследчыкі выказалі здагадку, што менавіта ва ўказаным самалёце перавозілі дроны.

Пазней у Telegram Мінабароны Беларусі пацвердзілі прыбыццё Іл-76. Указваецца, што прадстаўнікі Генштаба краіны сустракалі «хлебам і соллю» расейскіх вайскоўцаў, наймітаў з В'етнама, Узбекістана, Таджыкістана, Кыргызстана, Сірыі, Малі і г.д. Байцы нібы прымуць удзел у конкурсе «Упэўнены прыём».

Разам з фота вайскоўцаў Мінабароны Беларусі выклала кадры самога грузу.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках