10 траўня 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч: Маё здароўе моцна падарванае

3
Мікалай Аўтуховіч: Маё здароўе моцна падарванае
Мікалай Аўтуховіч

Палітвязень трымаў сухую галадоўку з 11 ліпеня.

У Гародні аднавіўся суд паводле гучнай справы Мікалая Аўтуховіча і ягонай групы. У панядзелак Аўтуховіч прысутнічае на працэсе. Ён трымаў сухую галадоўку, з якой пачаў выходзіць 1 жніўня.

Як прапагандысцкая «Саўбелія», медыкі заявілі, што не могуць назваць гэта галадоўкай, бо Мікалай Аўтуховіч нібыта прымаў за гэты перыяд «нейкую колькасць вады і вугляводаў», і спаслаліся на даследаванні аналізаў. Сам Аўтуховіч сказаў, што не згодны з заявай медыкаў. «27 ліпеня быў узяты аналіз, які праз чатыры дні паказаў, што арганізм цалкам абязводжаны, раскладаюцца тканкі нырак, - казаў ён. - Маё здароўе цалкам падарванае».

Аўтуховіч заявіў хадайніцтва аб азнаямленні з пратаколамі тых пасяджэнняў, на якіх ён адсутнічаў, і суд яго задаволіў.

Мікалай Аўтуховіч трымаў сухую галадоўку з 11 ліпеня. Ён патрабаваў аддаваць яму лісты ад маці ды іншых людзей. У выніку яму перадалі ліст ад маці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках