11 траўня 2024, Субота, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ батальёны на вайну ва Украіну набіраюць ужо з настаўнікаў

27
У РФ батальёны на вайну ва Украіну набіраюць ужо з настаўнікаў

Выкладнікам прапануюць кантракт тэрмінам ад паўгода.

Ва Ульянаўскай вобласці РФ добраахвотніцкія батальёны для вайны ва Украіне набіраюць выкладнікаў і настаўнікаў.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал Baza.

Так, ваенны камісарыят Ульянаўскай вобласці папрасіў кіраўнікоў сярэдніх навучальных установаў «паспрыяць» у пошуку новых кантрактнікаў.

«Набіраць добраахвотнікаў хочуць непасрэдна з выкладнікаў – імі ж укамплектуюць іменныя батальёны "Свіяга" і "Сімбірск", якія неўзабаве адправяцца ва Украіну», – гаворыцца ў паведамленні.

Усяго абодвум батальёнам патрабуецца 400 байцоў. Настаўнікаў, якія хочуць далучыцца да іх, чакае кантракт на паўгода, а таксама штомесячны заробак памерам 220 тысячаў рублёў і аднаразовая дапамога памерам 100 тысячаў рублёў.

Пры гэтым для звычайных жыхароў Ульянаўскай вобласці ўмовы значна горшыя – у рэгіянальных газетах ім прапануюць паехаць на «спецаперацыю» з аплатай ад 30 тысячаў рублёў на месяц.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках