27 лiпеня 2024, Субота, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску курсант на навучальным аўтамабілі збіў пешахода на пераходзе

7
У Менску курсант на навучальным аўтамабілі збіў пешахода на пераходзе

Судзіць за ДТЗ будуць інструктара аўташколы.

У суд Менска накіравалі крымінальную справу ў дачыненні да 55-гадовага інструктара аўташколы, які абвінавачваецца ў парушэнні правілаў дарожнага руху, які пацягнуў з неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, паведамляе прэсавая служба Генеральнай пракуратуры.

ДТЗ адбылося 1 сакавіка. Навучальны аўтамабіль з курсантам і майстрам вытворчага навучання ехаў па вуліцы Каліноўскага. Наблізіўшыся да нерэгуляванага скрыжавання, кіроўца выявіў няўважлівасць, абраў хуткасць, якая не забяспечвала яму сталы кантроль за бяспечным рухам, і збіў пешахода.

У выніку ДТЗ пацярпеў 20-гадовы маладзён. Паводле высноў экспертаў, ягоная траўмы належыць да цяжкіх цялесных.

Вінаватым у аварыі прызналі інструктара, які ў момант наезду сядзеў поруч з курсантам, бо, паводле ПДР, асоба, якая навучае кіраванню механічным транспартным сродкам і знаходзіцца ў ім разам з навучэнцам, прыраўноўваецца да кіроўцы.

Крымінальная справа накіраваная ў суд. Санкцыя артыкула прадугледжвае да пяці гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках