6 траўня 2024, панядзелак, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні кіроўца аўтобуса напаў на пажылога пасажыра

13
У Гародні кіроўца аўтобуса напаў на пажылога пасажыра

Інцыдэнт здарыўся на маршруце №13.

Пажылы мужчына ў Гародні паспрабаваў спытаць у кіроўцы, па якім маршруце рухаецца аўтобус №13. Аднак кіроўцу аўтобуса не захацелася адказваць і ён дэманстрацыйна зачыніў дзверы, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».

Патэнцыйны пасажыр абышоў аўтобус і звярнуўся са сваім пытаннем у адчыненую фортку, але кіроўца зачыніў фортку і пачаў рух. У гэты момант дзядуля трымаўся за аўтобус і ледзьве не ўпаў.

Падобная настойлівасць выклікала ў кіроўцы прыліў гневу. Ён выбег з кабіны і накінуўся на настойлівага грамадзяніна. Нягледзячы на сведкаў, спрабаваў завесці заведама слабога за прыпынак і збіць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках