Politico: У ЕЗ уважаюць Вугоршчыну за траянскага каня Расеі
17- 1.09.2022, 20:28
- 8,550
Будапешт падтрымлівае прарасейскія ідэі і ў вайне, якую развязала РФ супраць Украіны.
Вугоршчына падтрымлівае прарасейскія ідэі і ў вайне, якую развязала Расея супраць Украіны, схіляецца на бок Крамля. Таму Будапешт уважаюць за траянскага каня Масквы ў Еўропе.
Пра гэта паведамляе a target="_blank" href=https://www.politico.eu/article/hungary-unquiet-ukraine-russia-western-front/>Politico.
Крыніцы выдання ў еўрапейскіх палітычных колах заяўляюць, што прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан выступае за змяненне курсу ЕЗ у пытанні расейска-ўкраінскай вайны. Ён заяўляе, што Захад "павінен засяродзіцца не на перамозе, а на перамовах пра мір".
Еўрапейскія чыноўнікі мяркуюць, што Будапешт непакоіцца толькі за ўласныя інтарэсы. Беручы да ўвагі, што за апошнія гады паміж Украінай і Вугоршчынай узнікалі канфлікты, пазіцыя Орбана "бліжэйшая да Крамля, чым да Кіева".
Паводле словаў суразмоўцаў выдання, Орбану трэба фінансаваць сваю "шчодрую сацыяльную палітыку", ахвяруючы еўрапейскай бяспекай. У той самы час у палітычных колах ЕЗ мяркуюць, што ўрад Вугоршчыны паводзіць сябе "як расейскі і кітайскі траянскі конь".
Аднак такая палітыка Орбана ўсё больш ізалюе Вугоршчыну ў Еўропе. Напрыклад, Польшча, якая была да нядаўняга часу цесным партнёрам, цяпер асуджае свайго суседа.