15 траўня 2024, Серада, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон заключыў кантракт на закупку дзвюх батарэй NASAMS для Украіны

9
Пентагон заключыў кантракт на закупку дзвюх батарэй NASAMS для Украіны

Яны зменяць ход падзей на полі бою.

Міністэрства абароны ЗША ў сераду анансавала падпісанне кантракту з кампаніяй Raytheon Missiles and Defense пра набыццё для Украіны дзвюх батарэй нарвежскіх зенітных ракетных комплексаў сярэдняй далёкасці NASAMS.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на паведамленне прэс-службы Пентагона.

Кантракт коштам 182 мільёны даляраў, падпісаны 26 жніўня, прадугледжвае пастаўку Украіны дзвюх батарэй NASAMS, анансаваных у пакеце ваеннай дапамогі ЗША яшчэ 1 ліпеня.

«NASAMS з'яўляецца толькі апошнім прыкладам шырокага кола сродкаў супрацьпаветранай абароны, якія мы пастаўляем Украіне. Гэта правераныя сістэмы, якія сапраўды зменяць ход падзей на полі бою», – заявіў намеснік міністра абароны ЗША Уільям Лаплант.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках